пападзьму́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Тое, што і пападзьмухаць.
пападзя́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Разм. Дачка папа. Што заробіць Эльза, шыючы сукенкі пападзянкам, тым толькі і жывілася з бацькамі. Гарэцкі.
пападка́свацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Разм. Падкасацца — пра многае або многіх.
пападка́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Падкасаць усё, многае. Пападкасваць калашыны штаноў.
пападкле́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Падклеіць усё, многае. Пападклейваць старонкі ў кніжцы.
пападко́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Падкапаць усё, многае.
пападко́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Падкаціць усё, многае (у 1, 2 знач.). Пападкочваць бярвенні да сцяны.
пападкру́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Падкруціць усё, многае. Госці ўсе апрануліся па-святочнаму, пагаліліся, «пападкручвалі вусы», як даўней казалі. Дубоўка.
пападкрэ́сліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Падкрэсліць усё, многае. Пападкрэсліваць назоўнікі ў практыкаванні. Пападкрэсліваць складаныя словы.