папазі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.
Пазіраваць некаторы час. У мастаку загаварыла прафесійнае пачуццё захаплення прыгажосцю чалавечага цела, і ён не мог стрымацца, каб не папрасіць Пецю папазіраваць яму як-небудзь пры выпадку. Васілёнак.
папазлава́ць, ‑злую, ‑злуеш, ‑злуе; ‑злуём, ‑злуяце; зак.
Разм. Злаваць доўга, неаднаразова.
папазні́цца, ‑позніцца; ‑познімся, ‑позніцеся, ‑позняцца; зак.
Разм. Спазніцца — пра ўсіх, многіх.
папазыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Разм. Тое, што і падазваць.
папаі́ць, ‑паю, ‑поіш, ‑поіць; зак., каго.
Разм. Даць піць каму‑н.; напаіць.
папайгра́ць, ‑граю, ‑граеш, ‑грае; зак.
Разм. Іграць доўга, неаднаразова.
папакалаці́цца, ‑калачуся, ‑калоцішся, ‑калоціцца; зак.
Разм. Калаціцца доўга, неаднаразова. [Адам] так ужо выпакутаваў, ды і яна, Анютка, праз яго папакалацілася, папаплакала. Марціновіч.
папакале́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. Калець доўга, неаднаразова. [Маша:] — Нібы чула, што бяда нейкая!.. І от жа пальцы два адмарозіў... Валіць, пэўна. І папакалеў, мабыць, за ноч тую... Мележ.
папакало́ць, ‑калю, ‑колеш, ‑коле; зак., каго-што і чаго.
Разм. Калоць доўга, неаднаразова; закалоць многа каго‑, чаго‑н.
папакапа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Капацца доўга, неаднаразова.