папако́пвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Тое, што і папакапацца.
папако́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.
Разм. Тое, што і папакапа́ць.
папако́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Тое, што і папакачацца.
папако́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і чаго.
Разм. Тое, што і папакачаць.
папако́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.
Разм. Тое, што і папакасіць.
папакпі́ць, ‑кплю, ‑кпіш, ‑кпіць; зак., з каго-чаго.
Разм. Кпіць доўга, неаднаразова. Пасля гэтага здарэння ну і папажартавалі, папакпілі з дзядзькі вясковыя веселуны! Сачанка.
папакра́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.
Разм. Тое, што і папакрасці.
папакра́сці, ‑краду, ‑крадзеш, ‑крадзе; пр. папакраў, ‑крала; зак., каго-што і чаго.
Разм. Красці доўга, неаднаразова; пакрасці многа каго‑, чаго‑н. — А ты не прывучай свайго хлопца да зладзейства. — Што ён у цябе ўкраў? — Мала ён у мяне яблыкаў папакраў? Чорны.
папакро́іць, ‑крою, ‑кроіш, ‑кроіць; зак., што і чаго.
Разм. Кроіць доўга, неаднаразова; накроіць многа чаго‑н.
папакро́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.
Разм. Тое, што і папакроіць.