папакруці́цца, ‑кручуся, ‑круцішся, ‑круціцца; зак.
Разм. Круціцца доўга, неаднаразова. [Мірон:] — Я таксама натупаўся. Ад самага досвітку. Схадзіў у імшанік, як там, ці дыхаюць вуллі, потым вось тут колькі папакруціўся. Хадкевіч.
папакруці́ць, ‑кручу, ‑круціш, ‑круціць; зак., каго-што.
Разм. Круціць доўга, неаднаразова. Мы тады дазналіся, што .. [парабчыха] у той дзень з цямна скародзіла поле, пасля адразу запрасілі яе круціць жорны. Яна папакруціла іх аж цераз поўдзень. Чорны. Шыі [Крывахіж] зусім не чуў — папакруціў галавою ў палёце, выглядаючы праціўніка. Алешка.
папакру́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Тое, што і папакруціцца.
папакру́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Тое, што і папакруціць.
папакрыча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
Разм. Крычаць доўга, неаднаразова.
папакупа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Купацца доўга, неаднаразова.
папаку́пвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Тое, што і пацакупацца.
папаку́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што, чаго і без дап.
Разм. Тое, што і папакурыць.
папаку́рчыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
Разм. Курчыцца доўга, неаднаразова. Пасля таго, як узбек папакурчыўся жыватом ад балотнай вады, Машкін забараніў набіраць у біклажкі ваду з розных лужын і панаў. Кулакоўскі.
папакуры́ць, ‑куру, ‑курыш, ‑курыць; зак., што, чаго і без дап.
Разм. Курыць доўга, неаднаразова; скурыць многа чаго‑н.