Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

інданезі́йка,

гл. інданезійцы.

інданезі́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Інданезіі, інданезійцаў, належыць ім. Інданезійскія мовы.

інданезі́йцы, ‑аў; адз. інданезіец, ‑зійца, м.; інданезійка, ‑і, ДМ ‑зійцы; мн. інданезійкі, ‑зіек; ж.

Народнасці і плямёны, якія складаюць асноўнае насельніцтва Інданезіі.

індзе́ец,

гл. індзейцы.

індзе́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да індзейца, індзейцаў, належыць ім. Індзейская абшчына. Індзейскія плямёны.

індзе́йцы, ‑аў; адз. індзеец, ‑дзейца, м.; індыянка ​1, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. індыянкі, ‑нак; ж.

Агульная назва карэнных плямён і народнасцей (за выключэннем эскімосаў і алеутаў), якія да паяўлення еўрапейцаў насялялі амерыканскі мацярык і захаваліся цяпер толькі ў некаторых раёнах Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі.

індо́лаг, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне індалогіі.

індуі́зм, ‑у, м.

Рэлігія большасці насельніцтва Індыі.

індуі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Паслядоўнік індуізму.

індуі́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да індуізму. Індуісцкі храм. Індуісцкая філасофія.