ла́ціць, лачу, лаціш, лаціць; незак., што.
Насцілаць латы на кроквы (гл. лата 2).
ла́цкан, ‑а, м.
Адварот на грудной частцы вопраткі, якая зашпільваецца. На лацкане пінжака [дырэктара] — зеленаваты значок сельскагаспадарчай акадэміі. Кулакоўскі. З усіх, хто ў зале, бадай адзін .. [Веньямін] парыцца ў чорным пінжаку з вялікімі адвіслымі лацканамі. Навуменка.
[Ад ням. Lätzchen.]
лашачаня́ і лашачанё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.
Дзіцяня лашака.
лаша́чы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да лашака.
ла́шчыцца, ‑шчуся, ‑шчышся, ‑шчыцца; незак., да каго і без дап.
З ласкаю гарнуцца да каго‑н.; старацца ласкай выклікаць ласку ў адказ. Сузан хадзіў на працу.. Дома быў негаваркі, агрызаўся нават на дзяцей, калі тыя спрабавалі лашчыцца да яго. Лынькоў. Лыска падскочыў да Грышкі, пачаў лашчыцца і лізаць яму рукі. Чарот. // Паддобрывацца да каго‑н., ласкаю, ліслівасцю старацца выклікаць прыхільнасць да сябе. [Андрэй:] — Людзі ашукваюць адзін другога за вочы, а ў вочы лашчацца адзін да другога, словы добрыя кажуць... Галавач.
ла́шчыць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; незак., каго-што.
1. Праяўляць пяшчотнасць, любоў, ласку. [Чэсік] глядзеў, як пані старшыніха карміла грудзьмі малое дзіця, як яна лашчыла і пяшчотна цалавала Колю. Васілевіч. Бацька націснуў адной рукой на паравозны рычаг, другой лашчыў сына. Лынькоў. // Пяшчотна дакранацца да каго‑, чаго‑н., гладзіць. Мне б сказаць табе той ноччу Нешта шчырае да мукі; Цалаваць да болю вочы, Вусны піць і лашчыць рукі. Панчанка. — Негрусь, мілы мой Негрусь! — казала .. [Ядвіся] і лашчыла сабаку, прытуліўшы да яго сваю шчаку. Колас.
2. перан. Песціць, выклікаць прыемнае адчуванне. Сонца лашчыць твар. □ А калі дарога нырне ў доўгі лес, густое, прыветнае зацішша лашчыць душу, гоіць яе раны... Пестрак.
•••
Лашчыць вока — мець прывабны выгляд.
лая́льнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць лаяльнага; лаяльныя адносіны да каго‑, чаго‑н. Лаяльнасць паводзін. Праявіць лаяльнасць.
ла́яльнік, ‑а, м.
Разм. Той, хто ўвесь час лаецца, любіць лаяцца. Тады ўжо ўсе цельшынцы і неслі свае грахі яшчэ больш грошнаму.. Мадэсту, які быў вельмі заўзяты п’яніца і лаяльнік. Колас.