Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

палюбо́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Заснаваны на ўзаемнай згодзе. Палюбоўная здзелка.

2. Любоўны; ласкавы. Сярод гандлёвых гутарак і чыннасцей ішлі палюбоўныя прызнанні. Гартны.

палю́ддзе, ‑я, н.

У старажытнай Русі — збор даніны з княжацкіх васалаў.

палюдне́ць, ‑ее; зак.

Разм. Стаць, зрабіцца больш людным, мнагалюдным. Я тушу святло, акно адчыняю насцеж і, падпёршы рукамі падбародак, гляджу на тратуар, які палюднеў, ажыў. Сачанка.

палюля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.

Люляць, калыхаць на працягу нейкага часу.

палю́цыя, ‑і, ж.

Спец. Міжвольнае вывяржэнне семені ў мужчын, якое адбываецца ў сне.

[Ад лац. pollutio.]

палю́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Які ўсё спапяляе; спякотны, гарачы. Усё гіне пад палючым індыйскім сонцам. Маўр. // Які дае адчуванне апёку. У лесе буяла мноства злой, палючай лясной крапівы. Мележ.

2. перан. Нясцерпны, пякельны. Палючы боль.

па́ля, ‑і, ж.

1. Бервяно, брус, забітыя ў грунт, якія служаць апорай розным пабудовам, збудаванням. Над замеценымі снегам берагамі нешырокай ракі выгнуўся мост на прысадзістых палях. Грахоўскі. Непадалёк ад прычалаў з вады, быццам чорныя іклы нейкага страшыдла, .. тырчалі вострыя абгарэлыя канцы паляў. Савіцкі.

2. Спец. Чыгунная тумба, да якой канатамі прымацоўваюць судна ў час стаянкі.

палява́нне, ‑я, н.

1. Пошукі і праследаванне дзікіх звяроў або птушак з мэтай знішчэння ці лоўлі; занятак паляўнічага. Залатой восенню, удваіх, мы паехалі ў палескія лясы на паляванне. Гурскі. Зараз усе краіны.. прынялі закон аб забароне палявання на белых мядзведзяў. Матрунёнак.

2. Дзеянне паводле дзеясл. паляваць (у 2, 3 знач.) і стан паводле дзеяслова паляваць (у 4 знач.).

палява́ць, палюю, палюеш, палюе; незак.

1. на каго, каго і без дап. Займацца паляваннем (у 1 знач.). — Той, хто хоча паляваць на вялікую зверыну, павінен мець і вялікую цярплівасць... Паслядовіч. [Сухараў] у маладосці з рагацінаю хадзіў на мядзведзя, паляваў ізюбра і дзікіх коз. Грахоўскі. Увосень на янота палююць з сабакамі. В. Вольскі.

2. за кім, на каго. Высочваючы, імкнуцца напасці на чый‑н. след, злавіць каго‑н. — Не, — адказаў Былінскі — Вы для гэтай справы не падыходзіце. За вамі гестапа даўно палюе. Гурскі. Акупанты палявалі на .. [разведчыка] і аднойчы схапілі. Загадалі паказаць партызанскі лагер. Вішнеўскі.

3. перан.; на што. Разм. Імкнуцца здабыць, атрымаць, украсці што‑н. Асабліва ўдала Лукаш умеў паляваць на каўбасы або сыры. Лобан.

4. Спец. Знаходзіцца ў стане цечкі (пра жывёлу).

паляве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць больш левым у сваіх палітычных поглядах і перакананнях.