Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

паляні́ка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

Травяністая паўночная расліна з цёмна-чырвонымі духмянымі ягадамі. прыдатнымі для яды.

паля́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Ляпаць некаторы час. Раман адышоўся на загон, падняў з зямлі брусок і паляпаў па касе. Пташнікаў. Нехта ціха пастукаў у шыбіну. Счакаў і паляпаў яшчэ. Грахоўскі. — Дык не падайце духам, — паляпаў на развітанне Рыгора па плячы Рымар. — Усё будзе добра. Арабей.

паля́пванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. паляпваць, а таксама гукі, якія ўтвараюцца пры гэтым дзеянні.

паля́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Ляпаць час ад часу. Вячаслаў Мікалаевіч задаволены. Ён смяецца, паляпвае аленявода па плячы. «Маладосць».

паляпі́ць, ‑ляплю, ‑лепіш, ‑лепіць; зак., што і без дап.

Ляпіць некаторы час.

паляпша́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да палепшыцца.

2. Зал. да паляпшаць.

паляпша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да палепшыць.

паляпшэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. паляпшаць — палепшыць, дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. паляпшацца — палепшыцца. // Тое, што паляпшае што‑н. Унесці паляпшэнні ў працэс вытворчасці.

паля́рнасць, ‑і, ж.

1. Спец. Здольнасць некаторых рэчаў праяўляць пэўныя ўласцівасці ў некаторых пунктах (полюсах) сваёй паверхні з большай інтэнсіўнасцю, чым у іншых.

2. Спец. Валоданне двума процілеглымі полюсамі.

3. перан. Процілегласць. Палярнасць думак.

паля́рнік, ‑а, м.

Даследчык палярных краін, удзельнік палярных экспедыцый, зімоўшчык палярнай станцыі.