Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

пальме́та, ‑ы, ДМ ‑меце, ж.

Архітэктурнае ўпрыгожанне, якое мае выгляд стылізаванага веерападобнага ліста пальмы.

[Фр. palmette — пальмачка.]

пальмі́ра, ‑ы, ж.

Спец. Адна з гарнітур рускіх друкарскіх шрыфтоў.

[Ад назвы старажытнага горада ў Сірыі.]

пальміці́н, ‑у, м.

Хімічнае рэчыва, якое ўваходзіць у склад пальмавага алею і іншых тлушчаў, ужываецца для вырабу мыла і свечак.

[Ад лац. palma — пальма.]

пальміці́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пальміціну. Пальміцінавая кіслата.

пальну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Аднакр. да паліць ​1 (у 5 знач.).

пальпа́цыя, ‑і, ж.

Спец. Метад абследавання хворага шляхам абмацвання пальцамі або далонямі рук.

[Ад лап. palpatio — ашчупванне.]

па́льцавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да пальца (у 1 знач.). Пальцавы сустаў.

2. Спец. Які мае механічныя пальцы.

пальцападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Які падобны на палец (у 1 знач.), мае форму пальца. Пальцападобныя залозы.

пальцахо́дныя, ‑ых; адз. няма.

Жывёлы, якія пры хадзьбе апіраюцца не на ўсю ступню, а толькі на пальцы.

пальча́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Рукавіца з аддзяленнямі для кожнага пальца. Маёр высока падымае бровы, крывіць ўсмешку і, надзеўшы пальчаткі, ідзе на сяло. Скрыган. Скінуўшы скураныя пальчаткі і ўзняўшы вышэй на лоб чорную вушанку, .. [Лёнеў бацька] прывітаўся з паляўнічымі. Ваданосаў. // Уст. Металічны футляр, які надзяваўся рыцарам на руку ў час бітвы.

•••

Кідаць пальчатку гл. кідаць.