Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

пакляпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Адбіць малатком лязо касы. Пакляпаць касу.

2. і без дап. Кляпаць некаторы час.

паклясці́, ‑кляну, ‑клянеш, ‑кляне; ‑клянём, ‑кленяце; пр. пакляў, ‑кляла, ‑кляло; зак., каго-што і без дап.

Клясці некаторы час. Андрэй Рыльскі пастаяў, пабедаваў, што няма як знайсці Шпулькевіча, пакляў яго.. і павольна, быццам у глыбокім одуме, пайшоў. Чорны.

паклясці́ся, ‑клянуся, ‑клянешся, ‑клянецца; ‑клянёмся, ‑кленяцеся; пр. пакляўся, ‑клялася, ‑клялося.

Зак. да клясціся.

пако́вачны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да пакоўкі ​2. Паковачнае жалеза.

пако́й, ‑я, м.

1. Асобнае памяшканне для жылля ў кватэры, доме, адгароджанае сценамі, перагародкамі. Кватэра з чатырох пакояў. □ Наташа, увайшоўшы, уключыла святло, і перад маімі вачыма імгненна ажыў прасторны і чысты пакой з двума вокнамі, яшчэ не атынкаваны. Ракітны.

2. толькі мн. (пако́і, ‑яў). Уст. Раскошныя жылыя памяшканні ў царскім палацы, багатых панскіх дамах і пад. — О, то і пакоі згарэлі? — Згарэлі, пане, начыста, от быццам хто языком злізаў. Якімовіч. У змрочных пакоях кенігсбергскага асабняка савецкія дзяўчаты-нявольніцы марылі аб волі. Васілевіч.

•••

Прыёмны пакой — памяшканне ў бальніцы, дзе хворым аказваюць першую дапамогу і размяркоўваюць па палатах.

пако́йнік, ‑а, м.

Тое, што і нябожчык.

пако́ланы ​1, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і паколаты ​1.

пако́ланы ​2, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і паколаты ​2.

пако́латы ​1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пакалоць ​1.

пако́латы ​2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад накалоць ​2 (у 1 знач.).

пако́лванне, ‑я, н.

Колючы боль, які ўзнікае час ад часу. Паколванне ў грудзях.

пако́лваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Калоць злёгку, час ад часу. Юшка мне здалася вельмі смачнай, яна была крыху саланаватая, а ўсыпаны ў яе перац паколваў язык і прыемна асвяжаў рот. Сабаленка. // безас. Аб адчуванні паколвання. Асабліва ногі не давалі спакою. Спачатку ў іх паколвала, ныла, а цяпер дык і гэтага не адчувалася. М. Ткачоў.