айсо́ры, ‑аў; адз. айсор, ‑а, м.; айсорка, ‑і, ДМ ‑рцы; мн. айсоркі, ‑рак; ж.
Уст. Тое, што і асірыйцы.
айце́ц, айца, м.
Уст.
1. Служка культу.
2. Мужчына ў дачыненні да сваіх дзяцей; бацька. Так званіў ён [звон], так ён клікаў, Каб пазнаць дабро адзіна, Каб айцец не крыўдзіў сына. Колас. Ці я ў мамкі не радзілася, Ці ў айца не гадавалася. З нар.
•••
Духоўны айцец — свяшчэннік, які спавядае каго‑н. пастаянна.
Святы айцец — пачцівы зварот да служыцеля культу.
айцо́ўскі, ‑ая, ‑ае.
Уст. Які мае адносіны да айца; бацькоўскі. Слёзы ў старога цяклі і дрыжалі айцоўскія рукі. Багдановіч.
айчы́м, ‑а, м.
Муж маці ў адносінах да яе дзяцей ад папярэдняга шлюбу; няродны бацька. Рос Васіль без бацькі, з айчымам, які яго не любіў. Навуменка.
айчы́на, ‑ы, ж.
Тое, што і бацькаўшчына (у 1 знач.). Савецкая Айчына. □ Ляці ж, мой спеў, звіні няспынна Ты над Айчынаю маёй. Журба.
айчы́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да айчыны. Айчынныя героі. Айчынны фронт. // Створаны ў межах сваёй дзяржавы; не заметны. Айчынная навука. Айчынныя станкі. Айчынныя тавары.
акава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад акаваць.
акава́ць, акую, акуеш, акуе, акуём, акуяце; зак., што.
Абабіць металам што‑н. Акаваць колы.
акаві́та, ‑ы, М ‑віце, ж.
Уст.
1. Гарэлка, настоеная на карэннях. // Лепшы гатунак гарэлкі. — Набяру я мёду, налію ў карыта, падлію гарэлкі — будзе акавіта. Дубоўка.
2. перан. Паэт. Казачнае пітво, якое дае маладосць і прыгажосць; жыватворчы напітак. Вячорная цьмянасць твая, Красавік, Мой дух акавітаю паіць. Глебка.
[З лац. aqua vitae — вада жыцця.]
акадэмі́зм, ‑у, м.
1. Чыста тэарэтычны кірунак у навуковай рабоце і навучанні, адарванасць іх ад практыкі, ад патрэб грамадскага жыцця. Акадэмізм у выкладанні.
2. Напрамак у выяўленчым мастацтве, які ўстанавіў пэўныя традыцыйныя правілы выкарыстання класічных узораў і супрацьстаяў рэалістычным кірунку ў мастацтве.