лахмо́цце, ‑я, н., зб.
1. Старое, паношанае або падранае адзенне. Вецер торбачкі іх трос, Як шалёны, выў, смяяўся, Біў у твар і з ног скідаў Ды ў лахмоцце забіраўся. Колас.
2. Шматкі, абрыўкі чаго‑н. [Жэня:] — Вечна ў цябе ад карткі застаецца адно лахмоцце... Васілевіч. Над возерам навісае лахмоцце цёмна-шэрых восеньскіх хмар. Галавач.
лацве́й, прысл.
Разм. Лепей, зручней, ямчэй. Мы пастаялі, памеркавалі, як лацвей дабрацца да .. скрыжавання. Сачанка. На людзях і радавацца лацвей. Сабаленка.
ла́ціна, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і лата 2. Там, уверсе, пад лацінамі, гнёзды ластавак. Брыль.
лаці́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
Лацінскі алфавіт, лацінскае пісьмо. Газета «Наша ніва», друкавалася адначасова кірыліцай і лацінкай. «Полымя».
лаці́нскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да Старажытнага Рыма, да рымлян. Лацінская мова. Лацінская прыказка.
2. Уст. Каталіцкі. Лацінская царква.
лаці́няне, ‑нян; адз. лацінянін, ‑а, м.; лацінянка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. лацінянкі, ‑нак; ж.
1. Жыхары старажытнай Італійскай вобласці — Лацыума; рымляне.
2. Уст. Католікі.
ла́ціцца, лаціцца; незак.
Зал. да лаціць.