пазахіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Захінуць, засланіць усё, многае або ўсіх, многіх. Пазахінаць твары рукамі.
2. Закруціць у што‑н. усіх, многіх.
пазахле́ўю, прысл.
Абл. За хлявамі. Мірон вышмыгнуў непрыкметна за дзверы і зноў агародамі, пазахлеўю, падаўся дахаты. Сачанка.
пазахо́дзіцца, ‑ходзіцца; ‑ходзімся, ‑ходзіцеся, ‑ходзяцца; зак.
Разм.
1. Дайсці да самай высокай ступені праяўлення якога‑н. пачуцця, стану і пад. — пра ўсіх, многіх. Колькі ні было моладзі, усе аж пазаходзіліся, смеючыся. Дубоўка. // (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Анямець — пра ўсё, многае. Пазаходзіліся пальцы ад холаду.
2. Памерці — пра ўсіх, многіх. [Ніна:] — Памучылася маці з .. [дзецьмі] за вайну, як яны там з голаду не пазаходзіліся. Арабей. [Паўлісе] таксама пара на сваю ферму: каб хаця дзяўчаты не забылі паналіваць вады куранятам, а то пазаходзяцца ад смагі — гарачыня такая!.. Васілевіч.
пазахо́дзіць, ‑ходзіць; ‑ходзім, ‑ходзіце, ‑ходзяць; зак.
1. Увайсці, зайсці куды‑н. — пра ўсіх, многіх. Некаторыя [каровы], якім асабліва дакучае спёка, па самае чэрава пазаходзілі ў ваду. Сачанка.
2. Апынуцца дзе‑н. — пра ўсіх, многіх. Пазаходзіць далёка ў лес.
3. Зайсці, падысці збоку — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Варожыя часці пазаходзілі з тылу.
4. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Паглыбіцца ў што‑н. — пра ўсё, многае. Цвікі пазаходзілі ў сцяну.
пазахо́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Захапіць усіх, многіх або ўсё, многае. Пазахопліваць палонных. Пазахопліваць зброю. // Апярэдзіўшы каго‑н., заняць для сябе ўсё, многае. Пакуль Мілана недзе ў спальні прычэсвалася, лепшыя месцы пазахоплівалі іншыя госці, і Будыкам мімаволі прыйшлося мясціцца на краі стала. Шамякін.
пазаху́твацца, ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Захутацца, укрыцца чым‑н. — пра ўсіх, многіх. Пазахутвацца ў кажухі.
пазаху́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Захутаць усіх, многіх або ўсё, многае. Пазахутваць раненых. Пазахутваць ногі.
пазацвіта́ць, ‑ае; зак.
1. Зацвісці, распусцяцца — пра ўсё, многае. Кветкі пазацвіталі. Сады пазацвіталі.
2. Заброснець — пра ўсё, многае. Сажалкі пазацвіталі.
3. Пакрыцца цвіллю, плямамі. Хлеб пазацвітаў. Сцены пазацвіталі.
пазаціра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Заперці, выцерці ўсё, многае. Лазаціраць надпісы. Пазаціраць сляды на падлозе.
2. Сціснуць, заціснуць усіх, многіх.
пазаціска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Заціснуць, зашчаміць усё, многае. Пазаціскаць у руках грошы.
2. Шчыльна заткнуць усё, многае. Пазаціскаць вушы.
3. Разм. Ціскаючы, заціснуць, прыдушыць усіх, многіх.