Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

пазашпі́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Зашпіліць усё, многае. Пазашпільваць гузікі. Пазашпільваць кішэні.

пазашпунто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Зашпунтаваць усё, многае. Пазашпунтоўваць бочкі.

пазашрубо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Зашрубаваць усё, многае. Пазашрубоўваць гайкі.

пазашта́тны, ‑ая, ‑ае.

Які не з’яўляецца штатным. Рэпарцёры, нарысісты, фельетаністы, фотакарэспандэнты — штатныя і пазаштатныя — збіраліся ў купкі і горача абмяркоўвалі, дзе і як яны скончаць гэты дзень. Васілёнак.

пазашчэ́мліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Зашчаміць усё, многае. Пазашчэмліваць пальцы.

пазашчэ́плівацца, ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Закрыцца на зашчапку, кручок — пра ўсіх, многіх. Пазашчэплівацца ў хатах.

пазашчэ́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Закрыць на зашчапку, кручок усё, многае. Пазашчэпліваць дзверы.

пазашыва́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пазашываць.

пазашыва́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Разм. Хаваючыся, забрацца куды‑н. — пра ўсіх, многіх. Вартавыя пазашываліся ў кусты, не дыхаюць. Карпюк. Уся дзічына, як згаварыўшыся, пазашывалася недзе ў норы. Сіняўскі.

пазашыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Зашыць усё, многае. Пазашываць дзіркі. Пазашываць у падкладку дакументы.

2. Забіць дошкамі ўсё, многае. Пазашываць франтоны. Пазашываць вокны.