Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

падэ́шва, ‑ы, ж.

1. Ніжняя частка абутку, якая мае форму ступні. З хаты выйшлі людзі.. Нібы на конскіх капытах, паблісквалі цвікі на падэшвах іх ботаў. Лынькоў. Афіцэры шаркалі падэшвамі і прыстуквалі абцасамі. Навуменка. // Ніжняя частка ступні. Нагрэты за дзень моцным яшчэ сонцам камень грэе ў падэшву твае босыя ногі. Чорны. Зямля напалілася і, як гарачы прысак, пячэ ў падэшвы ног. Мележ.

2. Ніжняя частка, аснова чаго‑н. Волкаў застагнаў: ён першы ўбачыў і зразумеў, што запрэжка пройдзе міма далёка ад нас, каля падэшвы сопкі. Шамякін.

падэ́швенны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да падэшвы. // Які ідзе на выраб падэшвы. Падэшвенная скура.

пад’ю́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пад’юдзіць.

пад’ю́дзіць, ‑юджу, ‑юдзіш, ‑юдзіць; зак., каго.

Разм. Падбухторыць, падбіць на што‑н.

пад’яда́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да пад’ядаць (гл. пад’есці ў 2 знач.).

пад’яда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пад’есці.

пад’я́зак, ‑зка, м.

Рыба, падобная на язя.

пад’язджа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пад’ехаць.

пад’язны́, ‑ая, ‑ое.

Які служыць для пад’езду (у 1 знач.); па якім можна пад’ехаць куды‑н. Пад’язная дарога. Пад’язныя пуці. □ [Язэп] абышоў [элеватар], зайшоў на шырокі двор з пад’язнымі пляцоўкамі. Асіпенка.

пад’язы́чны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца пад языком. Пад’язычны нерв. Пад’язычная залоза.