Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

трубаліце́йны, ‑ая, ‑ае.

Які звязаны з вырабам труб ліццём. Трубаліцейны завод.

трубанаразны́, ‑ая, ‑ое.

Прызначаны для наразання труб. Трубанаразны станок.

трубаправо́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Сістэма злучаных паміж сабой труб, прызначаная для перадачы на адлегласць вадкасці, газаў, пары і пад. Газавы трубаправод. Нафтавы трубаправод.

трубаправо́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да трубаправода. Трубаправодныя работы. // Які ажыццяўляецца пры дапамозе трубаправода. У канцы 50‑х гадоў на Беларусі пачалося развіццё аднаго з самых зканамічных відаў транспарту — трубаправоднага. Лыч.

трубаправо́дчык, ‑а, м.

Спецыяліст па збудаванню і рамонту трубаправода.

трубапрака́тны, ‑ая, ‑ае.

Які звязаны з вырабам труб пракаткай. Трубапракатны стан.

трубапрака́тчык, ‑а, м.

Спецыяліст па пракату труб.

трубарэ́з, ‑а, м.

Інструмент для рэзкі труб.

трубарэ́зальны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для рэзкі труб. Трубарэзальны станок.

трубаста́ў, ‑тава, м.

Рабочы па мантажу труб (у наравых катлах).