Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

навычэ́сваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Выдаліць або здабыць часаннем вялікую колькасць чаго‑н. Навычэсваць кудзелі з ільну.

навычэ́сваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Вырабіць з дрэва сякерай, склюдам многа чаго‑н.

навыштуко́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Разм. Выштукаваць, змайстраваць значную колькасць чаго‑н. Навыштукоўваць цацак з дрэва.

навышыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Аздобіць вышыўкай многа чаго‑н. Навышываць ручнікоў.

навэ́нджваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да навэндзіць.

навэ́ндзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., чаго.

Прыгатаваць пры дапамозе вэнджання нейкую колькасць. Навэндзіць шынак.

навю́ткі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Зусім новы, самы новы. Таварыш узяў са стала навюткую кнігу і падаў мне. Гарбук.

навява́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да навяваць.

навява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да навеяць (у 3 знач.).

навядзе́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. наводзіць — навесці (у 5, 7 і 8 знач.).

навядзьма́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., чаго.

Разм. Выклікаць што‑н. вядзьмарствам. — Толькі дажджу не навядзьмарце! — мацней гукнуў Сяргей, заходзячы на двор. Сіўцоў.