Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гарадавы́, ‑ога, м.

Ніжні чын гарадской паліцыі ў царскай Расіі. Па дарозе [Лабановічу] папалася некалькі будак, пунктаў паліцэйскай варты, каля якіх звычайна стаялі або тупалі гарадавыя. Колас.

гараджа́нін, ‑а; мн. ‑джане, ‑джан; м.

Жыхар горада (у 1 знач.).

гараджа́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Жан. да гараджанін.

гарадзі́цца, ‑родзіцца; незак.

Зал. да гарадзіць.

гарадзі́ць, ‑раджу, ‑родзіш, ‑родзіць; незак., што.

1. Ставіць плот, паркан і пад.; абгароджваць што‑н. Гарадзіць плот. □ [Ладымер] да поўдня быў у хаце, а тады выйшаў гарадзіць капуснікі. Чорны. Я выган плотам гарадзіў. Купала.

2. перан. Разм. Гаварыць бяссэнсіцу, выдумляць. Старая Рындзіха хадзіла па вёсцы і гарадзіла на ўсіх Шамраёў за тое, што адбілі ад бацькоў роднага сына. Машара. Стары гаворыць — гародзіць, ды па праўду выходзіць. Прыказка.

•••

Агарод (гарод, плот) гарадзіць — а) пачынаць якую‑н. клапатлівую і безнадзейную справу. Не бачыць Грамабою гэтай зямлі. А калі так — дзеля чаго і гарод гарадзіць. Крапіва; б) гаварыць бяссэнсіцу, выдумляць. Тут Саўка хмурыць свае бровы: — Ты, сын, гарод не гарадзі... Гаўрусёў.

гарадзі́шча, ‑а, н.

Месца, дзе захаваліся астаткі старажытнага пасялення. У культурным пласце Берасцейскага гарадзішча добра захаваліся драўляныя пабудовы і рэчы гаспадарчага побыту. «Помнікі».

гарадзьба́, ‑ы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. гарадзіць (у 1 знач.).

2. Агароджа, плот. І не курыўся доўга дым Над гарадзьбой і гарадзішчам. Лужанін.

гарадкі́, ‑оў; адз. гарадок, ‑дка, м.

Спартыўная гульня, у якой ігракі, падзяліўшыся на дзве групы, выбіваюць бітой з чужога горада (начэрчанага на зямлі квадрата) дурні, расстаўленыя ў форме розных фігур. Згуляць у гарадкі. // Драўляныя цыліндрычныя цуркі для гэтай гульні. Пад шум і гук размах рукі Збіваў здалёку гарадкі. Багдановіч.

гарадні́чы, ‑ага, м.

Начальнік горада ў Расіі да сярэдзіны 19 ст.

гарадо́к 1, ‑дка, м.

1. Памянш.-ласк. да горад (у 1 знач.); невялікі горад. Шыбамі аконнымі здалёк зіхацеў маленькі гарадок. А. Вольскі.

2. Група жыллёвых або службовых будынкаў, аб’яднаных адным прызначэннем. Ваенны гарадок. Клінічны гарадок. // Спецыяльна абсталяваная спартыўная пляцоўка. Гімнастычны гарадок.

гарадо́к 2,

гл. гарадкі.