Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бето́ншчык, ‑а, м.

Рабочы, спецыяліст па бетонных работах.

бето́ншчыца, ‑ы, ж.

Жан. да бетоншчык.

бетэ́ль, ‑ю, м.

Трапічная кустовая расліна сямейства перцавых. // Лісты гэтай расліны з пэўнымі дамешкамі, якія ўжываюць для жавання.

[Партуг. betel.]

беф-стро́ганаў, нескл., м.

Мясная страва з невялікіх кавалкаў струганага мяса ў падліве. Як толькі афіцыянтка наважылася паставіць перад Кумейшам беф-строганаў, ён выставіў руку і загадаў: — Дайце сёння біфштэкс з рысам. Кавалёў.

[Ад фр. boeuf — ялавічына і ўласнага імя.]

бешаме́ль, ‑і, ж.

Густая падліва, прыправа з яец, малака, мукі.

[Фр. béchamelle ад уласнага імя.]

бешбарма́к, ‑у, м.

Спец. У народаў рэспублік Сярэдняй Азіі — страва з крышанага мяса, звычайна баравіны, з наварам мукі, круп.

[Цюрк. bešbarmak.]

бе́шмет, ‑а, М ‑меце, м.

Від доўгай, да калень, мужчынскай верхняй вопраткі ў цюркскіх, мангольскіх і каўказскіх народаў.

[Цюрк.]