Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

падстро́ены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падстроіць.

падстро́іцца, ‑строюся, ‑строішся, ‑строіцца; зак.

1. Стаць у адзін строй з кім‑, чым‑н. Падстроіцца да левага фланга.

2. Разм. Далучыцца, прымкнуць да каго‑, чаго‑н.

падстро́іць, ‑строю, ‑строіш, ‑строіць; зак.

1. Паставіць, пастроіць у адзін строй з кім‑, чым‑н. Падстроіць роту да левага фланга.

2. Настроіць (музычны інструмент) больш дакладна або ў адпаведнасці з ладам, строем чаго‑н. Падстроіць гітару пад раяль. // Прыстасаваць, устанавіць для прыёму якіх‑н. хваль (радыё, магнітных).

3. перан. Разм. Тайком устроіць, учыніць што‑н. (звычайна непрыемнае). Падстроіць пастку. □ Чамадан яе нясе ззаду сам старшыня. Нясе і чагосьці ўсміхаецца, як бы ён смешнае падстроіў, што вось зараз саб’е з панталыку пасажырку. Сабаленка.

падстро́йванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падстройваць — падстроіць і падстройвацца — падстроіцца.

падстро́йвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падстроіцца.

2. Зак. да падстройваць.

падстро́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падстроіць.

падстро́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падстрачыць.

падстро́чвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да падстрочваць.

падстро́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падстрачыць.

падстру́ганы, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падстругаць.