Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

падстэ́п, ‑у, м.

Пераходная паласа ад гарыстай або лясістай мясцовасці да стэпавай.

падстэ́павы, ‑ая, ‑ае.

Размешчаны ў зоне стэпу. Падстэпавая паласа.

падсу́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Няправільна судзіць на спаборніцтве ў чыю‑н. карысць.

падсу́днасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан падсуднага.

падсу́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які падлягае суду, павінен разглядацца ў судзе. Падсудная справа.

2. у знач. наз. падсу́дны, ‑ага, м.; падсу́дная, ‑ай, ж. Той (тая), хто абвінавачваецца ў чым‑н. і знаходзіцца пад судом. У позве было прыпісана папярэджанне, што ў выпадку няяўкі ў паказаны час падсудны будзе арыштаваны і дастаўлены ў суд пад канвоем. Колас.

•••

Сесці (папасці, трапіць) на лаву падсудных гл. сесці.

падсука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і ‑сучу, ‑сучаш, ‑суча; зак., што і чаго.

Насукаць дадаткова, яшчэ трохі. Падсукаць нітак. Падсукаць дратвы.

падсу́квацца, ‑аецца; незак.

Зал. да падсукваць.

падсу́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падсукаць.

падсумава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падсумаваць.

падсумава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак., што.

Падвесці падрахунак чаму‑н., падлічыць агульную суму. Падсумаваць выдаткі. // Абагульніць сказанае. Прынцыповым трэба быць у першую чаргу да сябе, — падсумаваў Рыгор свае разважанні. Арабей.