бетанава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад бетанаваць.
2. у знач. прым. Заліты, пакрыты бетонам. Таццяна нясмела ступіла на бетанаваную дарожку. Васілёнак.
бетанава́цца, ‑нуецца; незак.
Зал. да бетанаваць.
бетанава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; незак., што.
Заліваць, пакрываць бетонам. [Крумінь:] — Гэта ж нядаўна яшчэ бетанавалі сцены катлавана. Броўка.
бетані́т, ‑у, м.
Штучны камень, зроблены з бетону.
бето́н, ‑у, м.
Будаўнічы матэрыял, атрыманы з зацвярдзелай сумесі пяску, шчэбеню, гравію і пад. з цэментам і вадою.
[Фр. béton.]
бетона...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: «бетон», «бетонны», напрыклад: бетонаўкладчык.
бетонамяша́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Машына для перамешвання сумесі пры вырабе бетону.
бетонаўкла́дчык, ‑а, м.
Машына для ўкладкі бетону.
бето́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Разм. Дарога, пляцоўка і пад., пакрытыя бетонам. — Гэ... ды тут усяго адзін кіламетр такой дарогі, а там зноў бетонка, — сказаў чалавек у капелюшы. Гроднеў. Палкоўнік нахіліўся над планавай табліцай, зрэдку кідаў позіркі на пабялелую бетонку ўзлётнай паласы. Алешка.
бето́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да бетону. Бетонныя работы. Бетонны завод. // Зроблены з бетону. Бетонная пліта. Бетонныя трубы.