Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абдзяля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да абдзяліць.

абдзярно́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абдзярноўваць — абдзернаваць.

абдзярно́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да абдзярноўваць.

абдзярно́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абдзернаваць.

абдзяўба́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абдзяўбаць.

абдзяўба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Тое, што і абдзяўбці.

абдзяўбці́, ‑дзяўбу, ‑дзяўбеш, ‑дзяўбе; ‑дзяўбём, ‑дзеўбяце; зак., што.

Абкляваць; клюючы, зрабіць паверхню няроўнай. Шпакі абдзяўблі яблык. // Разм. Паадбіваць што‑н. ад чаго‑н. Абдзяўбці лёд у калодзежы.

абдо́раны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абдарыць.

абдо́рвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да абдорваць.

абдо́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абдарыць, абдараваць.