адэкзаменава́цца, ‑нуюся, ‑нуешся, ‑нуецца;
Verbum
анлайнавы слоўнікТлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVuадэкзаменава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе;
Прыняць ва ўсіх экзамен, экзамены; скончыць экзаменаваць.
адэно́ід, ‑а,
Пухлінападобнае разрастанне лімфатычных утварэнняў насаглоткі.
адэно́ма, ‑ы,
Дабраякасная пухліна, якая можа развівацца ў розных залозістых органах і тканках.
[Ад грэч. adēn — залоза.]
адэ́пт, ‑а,
1. Азнаёмлены з тайнамі якога‑н. вучэння, секты і пад.
2.
ад’ю́нкт, ‑а,
1. У СССР — аспірант вышэйшых навучальных ваенных устаноў.
2. У Заходняй Еўропе і ў дарэвалюцыйнай Расіі — малодшая навуковая пасада, памочнік прафесара, акадэміка, а таксама асоба, якая займае гэту пасаду.
[Ад лац. adjunctus — прылічаны.]
ад’юнкту́ра, ‑ы,
Аспірантура вышэйшых ваенных навучальных устаноў.
ад’ю́нкцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да ад’юнкта, уласцівы ад’юнктам.
ад’юта́нт, ‑а,
Афіцэр, прызначаны для выканання даручэнняў военачальніка або абавязкаў штабной службы.
[Ад лац. adjutans, adjutantis — памочнік.]
ад’юта́нцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да ад’ютанта, уласцівы ад’ютантам.