Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ажані́цца, ажанюся, ажэнішся, ажаніцца; заг. ажаніся; зак.

Уступіць у шлюб (пра мужчыну). Іван толькі зімою ажаніўся з .. [Матронаю], і жылі яны надта згодна. Колас. Калі любіш — ажаніся, а не любіш — адкасніся. Прымаўка.

•••

З зямлёю (сырою) ажаніцца — загінуць, памерці.

ажані́ць, ажаню, ажэніш, ажэніць; зак., каго з кім і без дап.

Зак. да ажаніць.

ажарабі́цца, ‑рабіцца; зак.

Прывесці, нарадзіць жарабя (пра кабылу, асліцу, вярблюдзіцу).

ажарэ́б, ‑у, м.

1. Роды ў кабыл, асліц, вярблюдзіц; жарабенне.

2. Прыплод кабыл, асліц, вярблюдзіц.

ажно́, часціца і злучнік.

Разм. Тое, што і аж.

ажу́р 1, ‑у, м.

1. Негустое, скразное вязанне, вышыванне, разьба і пад. Вышыць ажурам.

2. Лёгкая празрыстая тканіна. Пакрывала з ажуру.

[Ад фр. à jour — скразны, ажурны.]

ажу́р 2, прысл.

Такое вядзенне рахункаводства, калі запісы ў бухгалтарскіх кнігах робяцца ў дзень завяршэння аперацыі.

•••

(Усё) у ажуры — усё ў парадку, усё як належыць.

[Ад фр. à jour — на сённяшні дзень.]

ажу́рнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць ажурнага.

ажу́рны, ‑ая, ‑ае.

Празрысты, скразны (пра тканіны, вязаныя і разныя вырабы). Ажурная фіранка. // Тонкай работы, лёгкі. Ажурная мэбля. Ажурная архітэктура. Ажурны каркас.

ажыва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. ажываць — ажыць.

ажыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да ажыць.