падго́львацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да падгаліцца.
2. Зал. да падгольваць.
падго́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падгаліць.
падго́н, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. падагнаць (у 1, 2 і 4 знач.).
2. Спец. Парода кустоў і дрэў, якія хутка растуць і паскараюць рост павольнарастучых дрэў, а таксама парода ніжэйшага яруса лесанасаджэнняў. Ад дарогі і аж да самага Скумаўскага лесу цягнуліся радкі бульбы, за ёю, як лясны падгон, стаяў маліннік. Дуброўскі.
падго́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
Дзеянне паводле дзеясл. падагнаць (у 4 знач.).
падго́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да падгону (у 2 знач.). Падгонныя пароды дрэў.
падго́ншчык, ‑а, м.
1. Той, хто займаецца падгонам (у 1 знач.) або падгонкай. Падгоншчык жывёлы. Падгоншчык дэталей.
2. У паляўнічай справе — памочнік выжлятніка (у 1 знач.).
падго́ншчыца, ‑ы, ж.
Жан. да падгоншчык (у 1 знач.).
падго́р’е, ‑я, н.
Ніжні схіл гары, які пераходзіць у раўніну. Паўднёвае падгор’е Каўказскіх гор.
падго́рнуты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падгарнуць.
падго́рны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца пад гарой, на схіле гары. Падгорная рэчка. □ А пад спевы Хваль падгорных Стан дзяўчына нагінае, У сукенку краскі горне Ды вяночкі завівае. Трус.