падгля́д, ‑у, М ‑дзе, м.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падглядаць.
падгляда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Употай выглядаць каго‑, што‑н. Падглядаць у вокны. □ [Аўгіня] хвалявалася, як чалавек, што змушан падглядаць спатайку, рызыкуючы быць злоўленым. Колас.
2. каго. Выбіраць, браць мёд у пчол. Падглядаць пчол.
падгляда́ч, ‑гледача, м.
Абл. Той, хто ўпотай наглядае, выглядае каго‑, што‑н. [Аляксей:] — А чалавек на скале мне не спадабаўся. Падглядач. Такі больш небяспечны, чым адкрыты вораг. Хадкевіч.
падгля́дванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падглядваць.
падгля́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Тое, што і падглядаць.
падглядзе́ць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць.
Зак. да падглядаць (у 1 знач.). Падымалася ўгору высокая цёмная вадакачка, нібы стараючыся падглядзець усход сонца. Гартны.
падгнаі́ць, ‑гнаю, ‑гноіш, ‑гноіць; зак., што і чаго.
Разм. Дрэнна даглядаючы, захоўваючы, даць падгнісці. Падгyаіць бульбу.
падгніва́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падгніваць — падгнісці, падгніць.
падгніва́ць, ‑ае.
Незак. да падгнісці, падгніць.
падгні́лы, ‑ая, ‑ае.
Які падгніў. Мост быў стары, з падгнілых чорных бярвенняў. Мележ. Вера чакала.. [цётку], нецярпліва ходзячы па старой, з падгнілымі маснічынамі хаце. Асіпенка.