падгла́джаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падгладзіць.
падгла́джванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падгладжваць — падгладзіць.
падгла́джвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да падгладзіцца.
2. Зал. да падгладжваць.
падгла́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падгладзіць.
падгла́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.
Разм.
1. Падпрасаваць, прагладзіць сабе што‑н. злёгку, у некаторых месцах.
2. Зрабіцца сыцейшым, падкарміцца. [Васіль] акрыяў і так падгладзіўся, што толькі прыгледзеўшыся можна пазнаць у твары бацькавы рысы. Арочка.
падгла́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.
1. Зрабіць больш гладкім. [Нупрэй] узяў у дзеда сякерку, высек дзве сухія лёгкія жардзіны, падгладзіў іх. Колас.
2. Разм. Зрабіць сыцейшым, падкарміць. [Мацвей:] — У мяне свінні, на яго ліха, не вядуцца: падгладзіш крыху, то возьме і прыхварэе. Лобан.
падгле́ба, ‑ы, ж.
Грунт, які знаходзіцца пад верхнім пластом зямлі, пад глебай.
падгле́бавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да падглебы, змяшчаецца пад глебай. Падглебавы гарызонт. Падглебавыя воды.
падгле́джаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падгледзець (гл. падглядаць у 1 знач.).
падгле́дзець, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.
1. Зак. да падглядаць.
2. што і без дап. Выпадкова або знарок наглядаючы, убачыць, заўважыць. Яму хапае спраў — аж лішне, можа, На той зямлі, дзе зведаў хлеба смак, Дзе ўпершыню падгледзеў, як прыгожа Кладзе на вокны ўзор мароз-мастак. Гілевіч. // перан. Убачыць, зразумець, наглядаючы, удумваючыся. Першымі спробамі падгледзець самабытнае і непаўторнае ў родным краі і ўяўляюцца нам сёння раннія вершы Багдановіча пра лесуноў і вадзянікоў. Лойка.