Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

падве́ржанасць, ‑і, ж.

Уласцівасць падвержанага. Падвержанасць карозіі.

падве́ржаны, ‑ая, ‑ае.

Які падвяргаецца чаму‑н., якому‑н. уздзеянню.

падве́рнены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падвярнуць (у 1–4 і 6 знач.).

падве́с, ‑а, м.

Прыстасаванне для падвешвання чаго‑н.

падве́сак, ‑ска, м.

Спец. Нітка, якая прымацоўвае зародак да зародкавага мяшка ў расліне.

падве́сачны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для падвешвання. Падвесачны канат.

падве́сіцца, ‑вешуся, ‑весішся, ‑весіцца; зак.

Прымацавацца ў вісячым становішчы, павіснуць на чым‑н.

падве́сіць, ‑вешу, ‑весіш, ‑весіць; заг. падвесь; зак., што.

Прымацаваць пад чым‑н., над чым‑н., да чаго‑н. у вісячым становішчы. Падвесіць каўбасы пад страхой. □ Антось падвесіў на вешала над комінам анучы, каб прасохлі. Чорны.

падве́ска, ‑і, ДМ ‑вёсцы; Р мн. ‑сак; ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падвешваць — падвесіць.

2. Прыстасаванне для падвешвання чаго‑н. Падвеска для абажура. □ Чырвоныя водсветы былі на бабінах, што маўкліва плылі на падвесках аўтаматычнай лініі. Савіцкі.

3. Падвясное ўпрыгожанне.

4. У транспартных машынах — прыстасаванне, прызначанае для змякчэння штуршкоў. Рысорныя падвескі.

падвеслава́ць, ‑вяслую, ‑вяслуеш, ‑вяслуе; зак.

Разм. Вяслуючы, наблізіцца да чаго‑н., падплысці. Падвеславаць да берага.