Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

падве́дамнасць, ‑і, ж.

Стан падведамнага.

падве́дамны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца ў чыім‑н. распараджэнні, падпарадкаванні. Падведамная ўстанова. Падведамная арганізацыя.

падве́дзены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падвесці.

падве́зены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падвезці.

падве́зці, ‑вязу, ‑вязеш, ‑вязе; ‑вязём, ‑везяце; пр. падвёз, ‑везла і ‑вязла; ‑везла і ‑вязло; зак.

1. каго-што. Давезці да якога‑н. месца, прывезці ў якое‑н. месца. Падвезці пасажыраў да вакзала. Падвезці дровы к дому. □ Уначы Валодзю падвезлі да вялікай паляны, на якой гарэлі тры кастры. Федасеенка. // Узяць каго‑н. па дарозе на воз, машыну і пад. — Можа, па дарозе? — паказаў .. [Максім Сцяпанавіч] у напрамку горада. — То падвязу. Карпаў. Бягуць [дзеці] услед за трактарамі І просяць, каб падвезлі іх На гэтых конях вараных. Танк.

2. што і чаго. Возячы, даставіць; прывезці дадаткова. Падвезці будаўнічыя матэрыялы. □ Зямельку трэба, падлагодзіць, Гнайку падвезці воз-другі. Колас.

падве́й ​1, ‑ю, м.

Шматгадовая балотная травяністая расліна сямейства асаковых, насенне якой мае доўгія бліскучыя белыя валасні.

падве́й ​2, ‑ю, м.

1. У старажытнай міфалогіі беларусаў — злы дух, які круціцца ў віхры, прыносіць разбурэнні і незвычайныя хваробы.

2. Уст. Хвароба, якая здараецца, калі прахопіць скразняком; параліч. У хворай падвей.

падве́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падвеяць.

падве́ргнуты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падвергнуць.

падве́ргнуцца, ‑гнуся, ‑гнешся, ‑гнецца; пр. падвергся і падвергнуўся, ‑глася; зак.

Адчуць на сабе якое‑н. уздзеянне. Падвергнуцца абпраменьванню. Падвергнуцца нападу. □ Польская мова, у сваю чаргу, падверглася пэўнаму ўплыву беларускай, а таксама украінскай моў. Шакун. // Трапіць у якое‑н. становішча. Падвергнуцца цяжкім выпрабаванням.

падве́ргнуць, ‑гну, ‑гнеш, ‑гне; пр. падверг і падвергнуў, ‑гла; зак., каго-што.

Кніжн. Прымусіць адчуць на сабе ўздзеянне чаго‑н., зрабіць аб’ектам якога‑н. уздзеяння. Падвергнуць пакаранню. Падвергнуць крытыцы работніка. Падвергнуць метал апрацоўцы. // Паставіць у нейкае становішча. Падвергнуць небяспецы.