бесцэнзу́рны, ‑ая, ‑ае.
Які не праходзіць цэнзуры. Жыццё і задачы рэвалюцыйнай барацьбы патрабавала больш дзейсных і эфектыўных сродкаў агітацыі, якія, мінаючы рагаткі царскай цэнзуры, даносілі б праўдзівае слова народных масам. Патрэбен быў вольны бесцэнзурны беларускі друк. С. Александровіч.
бесцяле́снасць, ‑і, ж.
Уласцівасць бесцялеснага.
бесцяле́сны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае цела; нематэрыяльны. На гэтых вершах, прысвечаных рэальным справам зусім рэальных людзей, адмоўна адбілася прыхільнасць паэта да бесцялесных сімвалаў, да адцягненай метафарычнасці. Бярозкін.
бесчалаве́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць бесчалавечнага; бязлітаснасць, жорсткасць. Пісьменнік паэтызуе прыгажосць, сапраўдную чалавечнасць у адносінах Волечкі і Кастуся, каб потым у кантрастным плане паказаць агіднасць і бесчалавечнасць уласніцтва, дзікасць і зверства фашызму. Дзюбаты.
бесчалаве́чны, ‑ая, ‑ае.
Які не ведае літасці, люты. Імперыялістычная вайна пазбавіла.. [Любу Лук’янскую] роднага дому, зрабіла бежанкай-сіратой, парабчанкай бесчалавечнага кулака. Луфераў. // Характэрны, уласцівы бязлітаснаму чалавеку. Бесчалавечнае абыходжанне. Бесчалавечная эксплуатацыя.
бесчарапны́я, ‑ых.
Спец. Падтып ніжэйшых хордавых жывёл, якія жывуць на вялікіх глыбінях.
бесчаўнако́вы,
У выразе: бесчаўнаковы станок гл. станок.
бесшаба́шнасць, ‑і, ж.
Разм. Уласцівасць бесшабашнага.
бесшаба́шны, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Бестурботны, заліхвацкі. Бесшабашная весялосць.
2. Шалапутны, безразважны. Бесшабашная галава. □ Валя ведала, што мае ўладу над гэтым бесшабашным хлопцам, і ўсё-такі пачынала баяцца яго. Карпаў.
бетанава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. бетанаваць.