шматзяме́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае шмат зямлі для вядзення сельскай гаспадаркі. Шматзямельны саўгас. // Які мае дастатковую або вялікую колькасць зямлі, прыдатнай для гаспадарчага выкарыстання. Шматзямельная краіна.
шматкаляро́васць, ‑і, ж.
Уласцівасць шматкаляровага.
шматкаляро́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Афарбаваны ў розныя колеры; рознакаляровых пярэсты. Высока над лесам красавалася шматкаляровая вясёлка. Бядуля. Па вялізным квадратным стале побач са столікам, на якім была размешчана радыёапаратура, ляжала шматкаляровая карта зоны. Хадкевіч.
2. Спец. Звязаны з атрыманнем адбіткаў тэксту, ілюстрацый, узораў і інш. у фарбах. Шматкаляровы друк. Шматкаляровая машына. // Надрукаваны ў некалькі фарбаў, некалькі колераў. Шматкаляровы малюнак. Шматкаляровая ілюстрацыя.
шматкана́льнасць, ‑і, ж.
Наяўнасць, адначасовае выкарыстанне некалькіх каналаў.
шматкана́льны, ‑ая, ‑ае.
Які характарызуецца наяўнасцю, адначасовым выкарыстаннем некалькіх каналаў.
шматкаўшо́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае некалькі каўшоў, з некалькімі каўшамі. Шматкаўшовы экскаватар.
шматкватэ́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае шмат кватэр. [Самусевіч:] — Мяне ахоплівае вялікая радасць, калі я гляджу, як на нашым заводзе растуць велізарныя новыя карпусы, дзесяткі шматкватэрных дамоў. «Беларусь».
шматкве́ткавы, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае шмат кветак. Шматкветкавыя расліны.
шматкве́тны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Тое, што і шматкветкавы.
шматкіламетро́вы, ‑ая, ‑ае.
Даўжынёй, працягласцю ў шмат кіламетраў. Шматкіламетровы рэйд.