Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

белапе́нны, ‑ая, ‑ае.

Паэт. Пакрыты белай пенай. Узлаваўся Дняпро сумленны, Пасівелы ён стаў, белапенны, Пакрышыў ён бераг каменны. Зарыцкі. // Падобны на белую пену. Выбраўшыся з гумна, Барыс Рыгоравіч ляжаў на спіне і сачыў, як спакойна плыве белапеннае кучаравае воблачка. Новікаў.

белапёры, ‑ая, ‑ае.

Які мае белае пер’е. Жыла на высачэзнай бярозе гэтая лагодная і дружная сям’я белапёрых птушак. М. Ткачоў.

белапо́льскі, ‑ая, ‑ае.

Які меў дачыненне да белапалякаў. Белапольскі фронт. Белапольская акупацыя.

белару́с,

гл. беларусы.

беларусазна́ўства, ‑а, н.

Сукупнасць навук, якія вывучаюць гісторыю, мову, пісьменнасць і культуру беларусаў.

беларусі́зм, ‑а, м.

Слова або выраз, запазычаны якой‑н. мовай з беларускай.

беларусі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Спецыяліст у галіне беларусістыкі.

беларусі́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Тое, што і беларусазнаўства.

белару́ска,

гл. беларусы.

беларускамо́ўны, ‑ая, ‑ае.

Уласцівы асяроддзю, дзе ўжываецца беларуская мова. Данесці да беларускамоўнага чытача хараство рускай паэзіі. Гілевіч.