безабпа́льны, ‑ая, ‑ае.
У тэхніцы — які атрымліваецца на аснове, як правіла, абпаленай сыравіны, без далейшага абпальвання.
безабпа́льны, ‑ая, ‑ае.
У тэхніцы — які атрымліваецца на аснове, як правіла, абпаленай сыравіны, без далейшага абпальвання.
безавары́йнасць, ‑і,
Уласцівасць безаварыйнага.
безавары́йны, ‑ая, ‑ае.
Які не меў аварый, крушэнняў; які не суправаджаецца аварыямі.
безагаво́рачнасць, ‑і,
Безумоўнасць, беспярэчнасць.
безагаво́рачны, ‑ая, ‑ае.
Не абмежаваны ніякімі ўмовамі, безумоўны, беспярэчны.
безадва́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Звязаны з апрацоўкай глебы, пры якой пласт не пераварочваецца.
2. Прызначаны для такой апрацоўкі глебы.
безадгаво́рачны, ‑ая, ‑ае.
Які робіцца без адгаворак; беспярэчны.
безадка́знасць, ‑і,
Уласцівасць безадказнага; адсутнасць адказнасці.
безадка́зны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не нясе адказнасці ні перад кім.
2. Які працуе безадмоўна, без перабояў.
3. Які без пярэчання выконвае ўсе загады, распараджэнне, бездакорны, беззаганны.
безадкла́днасць, ‑і,
Уласцівасць безадкладнага.