вясту́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Жан. да вястун.
вято́х, ветаха, м.
Разм. Тое, што і ветах. [Пашкевічус:] — Але яшчэ глыбокая ноч, бо і вятох не ўзнімаўся. Броўка.
вятра́к, ветрака, м.
Ветраны млын. Па адзін і па другі бок вёскі стаялі ветракі, як страшыдлы, шырока раскінуўшы свае крылы. Колас.
вятра́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Разм. Ветраная воспа.
вятро́ўнік, ‑у, м.
Шматгадовая травяністая расліна сямейства ружакветных з ружовым або жаўтавата-белым суквеццем.
вятро́ўнікавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да вятроўніку.
вятру́га, ‑і, М ‑рузе, м.
Разм. Моцны, халодны вецер. А ўзімку, калі на вуліцы лютуе вятруга, .. як добра пайсці на вячоркі ці на ігрышча. Скрыган.
вятры́ла, ‑а, н.
Уст. паэт. Тое, што і ветразь. У лазе зялёная рака Палошча белае вятрыла... Хадыка.
вятры́ска, ‑і, м.
Вецер, часцей буйны, моцны, колкі. Завеяй ашалелаю Вятрыска загуляў. Багун. Пушчы, дубровы, гаі, Над голлем шумлівы вятрыска. Броўка. Стала не відно белага свету, выў і скавытаў вятрыска, імкліва падаў снег. Чарнышэвіч.
вяха́, ‑і; мн. вехі, вех; ж.
1. Шост, тычка, звычайна з пучком травы або галінак на канцы для абазначэння мяжы, напрамку, руху. Ставіць вехі. □ Міна Міхайлавіч.. паказаў рукою наперад.., дзе вехі на бярозавых жардзінах абазначалі рэчышча канала. Краўчанка.
2. перан. Асноўны, важны этап у развіцці чаго‑н. Асноўныя вехі творчасці пісьменніка. Гістарычных вехі.