адця́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.
1. Рух, пры якім халодная зброя, бізун і пад. пры ўдары адцягваецца крыху назад. Удар з адцяжкай.
2. Разм. Наўмыснае адцягванне выканання чаго‑н., перанясенне чаго‑н. на пазнейшы час. Адцяжка водпуску.
3. Спец. Снасць (трос, канат і пад.), якой умацоўваюць што‑н., адцягваючы яе ўбок. Садоўнікі ўзварушвалі .. зямлю каля тоўстых дрэў, папраўлялі на ствалах драцяныя адцяжкі. Паслядовіч.
адцяжны́, ‑ая, ‑ое.
Спец. Які прызначаны служыць для адцягвання чаго‑н. Адцяжная спружына.
адцяні́ць, ‑цяню, ‑ценіш, ‑цаніць.
Зак. да адцяняць.
адцяня́цца, ‑яецца; незак.
1. Вылучацца, станавіцца больш прыкметным, акрэсленым. У ружовасці снегу адцяняюцца [адбіткі] конскіх падкоў. Бядуля.
2. Зал. да адцяняць.
адцяня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., што.
1. Вылучаць, накладваючы цень, робячы цямнейшым па тоне. Адцяняць контуры на малюнку. // Рабіць ярчэйшым, выразнейшымм, падкрэсліваць колер, тон чаго‑н. [Дануся] была ў белай сукенцы-тэнісцы, якая так прыгожа адцяняла смуглае, загарэлае цела. Карпюк.
2. Вылучаць, падкрэсліваць, рабіць больш прыкметным. Вольга была апранена ў нешта падобнае да чорнага жакеціка, які адцяняў яе стройную постаць. Пестрак. // перан. Падкрэсліваць, рабіць выразным, узмацняць. Дзе-нідзе на сценах захаваліся квадраты шпалераў у свежым выглядзе. Гэта яшчэ больш адцяняла запушчанасць пакоя. Бядуля.
адцярпе́ць, ‑цярплю, ‑церпіш, ‑церпіць; зак.
Кончыць цярпець; адпакутаваць.
адцясне́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. адцясняць — адцясніць.
адцясні́ць, ‑цясню, ‑цясніш, ‑цясніць; ‑цяснім, ‑цесніце; зак., каго.
Націскаючы, адапхнуць, адсунуць ад чаго‑н. // Прымусіць адступіць. Камсамольцы, настаўнікі і сярод іх старшыня калгаса наблізіліся да Зарэчнага і крыху адцяснілі Цярэшку. Сабаленка.
адцясня́цца, ‑яецца; незак.
Зал. да адцясняць.