раза́хкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Пачаць многа і доўга ахкаць.
разачха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Пачаць моцна і доўга чхаць.
разбаві́цель, ‑ю, м.
Спец. Вадкасць, якая ўводзіцца ў састаў лаку або фарбы, каб атрымаць раствор пэўнай канцэнтрацыі.
разба́віцца, ‑віцца; зак.
Разм. Стаць радчэйшым, слабейшым ад дабаўкі вады або іншай вадкасці.
разба́віць, ‑баўлю, ‑бавіш, ‑бавіць; зак., што.
Дабавіўшы вады або іншай вадкасці, зрабіць радзейшым, менш насычаным. Разбавіць спірт вадой. Разбавіць крупнік малаком. □ — Вось засталася ад малебну вада. Я пераліла яе ў бутэлечку, а цяпер, бачыце, мы разбавілі яе, і людзі бяруць свянцоную ваду. Колас. // Змяніць тэмпературу вады або іншай вадкасці, даліўшы больш або менш цёплай. [Гаспадыня] дастала з печы два чыгуны гарачай вады, разбавіла халоднай, прынесенай са студні. Навуменка.
разбагаце́лы, ‑ая, ‑ае.
Які стаў багатым, разбагацеў. Людзі ідуць у наймы да разбагацелых майстроў, бяруць у арэнду інструменты. Алексютовіч.
разбагаце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Стаць багатым. Легенда казала — на гэтых землях самы найлепшы касец, самы працавіты плугар не разбагацее. Бялевіч. Міналі гады, суседнія арцелі адбудаваліся, разбагацелі. Марціновіч. // на што. Набыць, атрымаць каго‑, што‑н.; разжыцца. Па сухіх месцах пайшоў у ход кустарэз, які як брытваю, зрэзвае не толькі кусты, але і самыя сосны. Разбагацеў ужо на тэхніку генерал. Пестрак.
разбаза́раны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад разбазарыць.
разбаза́рванне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. разбазарваць — разбазарыць.
разбаза́рвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да разбазарваць.