Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

недато́пак, ‑пка, м.

Абл. Стары, паношаны чаравік, бот, лапаць. «Няхай Андрэй сам цяпер даношвае свае лапці, а то ўсё мне чужыя недатопкі аддаюць», — думае Сцёпка. Пальчэўскі.

недатры́маны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад недатрымаць.

2. у знач. прым. Не даведзены да поўнай гатоўнасці. Недатрыманы негатыў.

недатрыма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Пратрымаць менш, чым належыць. Недатрымаць тэрмометр.

2. Не давесці да поўнай гатоўнасці, пратрымаўшы ў якіх‑н. умовах менш, чым належыць. Недатрымаць плёнку ў праявіцелі.

недатры́мка, ‑і, ДМ ‑мцы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. недатрымаць (у 2 знач.).

недаты́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑тыцы, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм. Той (тая), хто не выносіць жартаў, вольнасці ў адносінах да сябе.

недатыка́льнасць, ‑і, ж.

1. Гарантыя ад усякіх замахаў з боку каго‑н. Недатыкальнасць асобы. Пасольская недатыкальнасць. □ Савецкі Саюз стаіць на пазіцыі падтрымкі справядлівай барацьбы .. народаў за сваю свабоду, незалежнасць, недатыкальнасць і тэрытарыяльную цэласнасць. «Звязда».

2. Стан недатыкальнага (у 2 знач.).

недатыка́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які ахоўваецца законам ад усякіх замахаў з боку каго‑н. Недатыкальная асоба.

2. Тое, што і непарушны (у 2 знач.). Ёсць такі вайсковы выраз — «недатыкальны запас». Шкраба.

недаўгаве́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць недаўгавечнага. Недаўгавечнасць жыцця.

недаўгаве́чны, ‑ая, ‑ае.

Няздольны жыць, існаваць на працягу доўгага часу. Недаўгавечнае дрэва. Недаўгавечная машына.

недаўлі́к, ‑у, м.

Недастатковы, няпоўны ўлік чаго‑н.; непрыняцце да ўвагі чаго‑н. поўнасцю. Недаўлік сапраўдных умоў працы.