разары́цца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
1. Страціць сваю маёмасць, багацце; збяднець. [Рамізнік:] — Я гандляваў селядцамі, балыком, пане. Потым, як гэты Даўгавус адкрыў яшчэ і гастраном, усе мы разарыліся. Лупсякоў.
2. Разм. Патраціць на што‑н. грошы. Разарыцца на кнігі.
разары́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.
Пазбавіць дастатку, багацця; давесці да беднасці, галечы. Платону здавалася, што заўсёды над ім дзейнічаюць нейкія чорныя сілы, хочуць яго разарыць, бо кожны раз, як малоць яму, вецер падае, а калі ён і ёсць, дык нібыта толькі так, для смеху. Ракітны.
разарэ́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. разараць — разарыць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. разарацца — разарыцца.
разасла́ны 1, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад разаслаць 1.
разасла́ны 2, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад разаслаць 2.
разасла́цца, рассцелецца; зак.
Раскінуцца, распасцерціся на паверхні чаго‑н. Гэтай раніцай выпаў першы снег і белай коўдрай разаслаўся на шырокіх прасторах. Гурскі. А ўдаль, з-пад калёс гаваркіх, Разаслаўся гасцінец. Танк.
разасла́ць 1, разашлю, разашлеш, разашле; ‑шлём, ‑шляце; зак., каго-што.
Паслаць, адправіць у розныя месцы. Разаслаць пісьмы. Разаслаць запрашэнні. □ Стараста разаслаў ганцоў ва ўсе куты вёскі Ямішчы. Колас. Зараз жа пасля нарады Грамабой разаслаў пасланцоў — дзяўчыну, жонку, Міколу. Крапіва.
разасла́ць 2, рассцялю, рассцелеш, рассцеле; зак., што.
1. Разгарнуўшы, паслаць на якой‑н. паверхні. Дзед разаслаў на траве пінжак і прылёг. Шашкоў. Першае, што Ніна зрабіла, — гэта паздзірала газеты з акон, са стала, фіранкі павесіла, настольнікі разаслала. Лобан. // Раскласці тонкім слоем па якой‑н. паверхні. — Ну, як там лён? — тонам гаспадара спытаў Віктар. — Увесь разаслалі? Кулакоўскі. // перан. Распаўсюдзіць на паверхні чаго‑н. Ранак выдаўся які! Паглядзі на гоні: Сонца, нібы ручнікі, Разаслала промні. Смагаровіч.
2. Разабраць для сну (пра ложак, пасцель). Думалася і нам выспацца. Мы і пасцелі разаслалі, і от.. прыселі пагаварыць. Сабаленка.
разаспа́цца, ‑сплюся, ‑спішся, ‑спіцца; зак.
Разм. Моцна заснуўшы, праспаць даўжэй звычайнага, заснуць надоўга. Андрэй сама разаспаўся, не хацелася ўставаць, але сонца даўно пераваліла за паўдня, гарачыня апала, трэба было зноў весці коней на пашу. Чарнышэвіч.
разасса́цца, ‑ссецца; зак.
Апасці, знікнуць у выніку паглынання здаровым асяроддзем (пра пухліны, зацвярдзенні і пад.).
разасса́ць, ‑ссу, ‑ссеш, ‑ссе; ‑сеем, ‑ссяце; зак., што.
Прымусіць разассацца.
разасяро́джвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; незак.
1. Незак. да разасяродзіцца.
2. Зал. да разасяроджваць.