Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тро́хі, прысл.

Няшмат, крыху. Трохі .. [барада] няроўная ў .. [дзеда Астапа] — адна палавіна густая, другая — рэдкая. Лынькоў.

трохкаляро́вы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і трохколерны.

трохкаляро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.

Назва раслін розных сямействаў, якія маюць у афарбоўцы кветкі тры колеры.

трохка́мерны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з трох камер. Трохкамернае сэрца лягушкі.

трохканто́вы, ‑ая, ‑ае.

З трыма кантамі. Трохкантовы брус.

трохкапе́ечны, ‑ая, ‑ае.

1. Вартасцю ў тры капейкі. Трохкапеечная манета.

2. Коштам у тры капейкі. Трохкапеечная марка.

трохкіламетро́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Адлегласцю, працягласцю ў тры кіламетры. Трохкіламетровая дыстанцыя.

2. Які мае маштаб тры кіламетры ў сантыметры (пра геаграфічныя карты).

трохкіламетро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.

Разм. Геаграфічная карта, якая мае маштаб тры кіламетры ў сантыметры.

трохкла́сны, ‑ая, ‑ае.

Які мае тры класы, складаецца з трох класаў. Трохкласная адукацыя.

трохко́лавы, ‑ая, ‑ае.

На трох колах. Але самым цудоўным, самым найлепшым быў татаў падарунак — трохколавы веласіпед. Арабей.