беспрадме́тнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць беспрадметнага.
беспрадме́тны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае пэўнай мэты, зместу. Аўтар не палічыўся з жыццёвай логікай фактаў, і алегорыя ў яго творы стала беспрадметнай. Казека.
беспрасве́тнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць беспрасветнага. Паэзія Купалы, як і Багушэвіча, наскрозь сацыяльная, грамадзянская, матывы мужычай нядолі, злыбеды, цяжкай беспрасветнасці жыцця займаюць у ёй вельмі вялікае месца. Навуменка.
беспрасве́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Без прасвету, вельмі цёмны. Беспрасветная ноч. // Бясконцы, густы (пра дождж, туман і пад.). Зноў дажджы, нудныя, халодныя, беспрасветныя. Сачанка.
2. перан. Сумны, цяжкі, безнадзейны. У гэтых думках чэрпаў ён падтрыманне сабе самому і простым людзям, што стогнуць у ярме беспрасветнага прыгнёту. Колас.
беспрасве́цце, ‑я, н.
Адсутнасць надзеі на лепшую будучыню; цемра, галеча. А калі над краем Легла згубай Ноч Глухога беспрасвецця, Скрозь пачулі — Хлопчык трубіць На дружынны збор У школу Дзецям. Вітка.
беспрацо́ўе, ‑я, н.
Наяўнасць людзей, якія не маюць пастаяннага заработку. Наяўнасць супярэчнасці паміж спажываннем і вытворчасцю, паміж імкненнем капіталізму бязмежна развіваць прадукцыйныя сілы і абмежаваннем гэтага імкнення пралетарскім становішчам, беднасцю і беспрацоўем народа, ясна ў гэтым выпадку, як дзень. Ленін. // Стан беспрацоўнага. Вымушанае беспрацоўе.
беспрацо́ўны, ‑ая, ‑ае.
Пазбаўлены работы, заработку, а таксама магчымасці атрымаць (у капіталістычных краінах) пастаянны заработак. У кішэні ляжалі дакументы на імя беспрацоўнага настаўніка, за якога я павінен быў выдаваць сябе. Анісаў. / у знач. наз. беспрацо́ўны, ‑ага, м.; беспрацо́ўная, ‑ай, ж. Я знаю, што мне беспрацоўным не быць, Што голад не будзе за мною хадзіць. А. Александровіч.
беспрацэ́нтны, ‑ая, ‑ае.
На які не налічваюцца працэнты. Беспрацэнтная пазыка.
беспрыбытко́васць, ‑і, ж.
Уласцівасць беспрыбытковага.
беспрыбытко́вы, ‑ая, ‑ае.
Які не дае прыбытку, нявыгадны. Беспрыбытковы гандаль.