Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

негатыві́зм, ‑у, м.

Спец.

1. У медыцыне — адзін з сімптомаў расстройства вышэйшай нервовай дзейнасці, які праяўляецца ў бяссэнсавым супраціўленні знешнім уздзеянням.

2. У псіхалогіі — нематываванае імкненне дзейнічаць насуперак. Негатывізм падлеткаў.

3. Адмаўленне чаго‑н.; адмоўныя адносіны да чаго‑н. (без якога‑н. станоўчага сцвярджэння).

негаты́ў, ‑тыва, м.

Адбітак на фатаграфічнай пласцінцы (або плёнцы), на якім размеркаванне святла і ценю адваротнае сапраўднаму, а таксама фатаграфічная пласцінка (або плёнка) з такім адбіткам; проціл. пазітыў. Негатывы праяўляюцца, і карта воблачнасці адпаведная, часткі зямнога шара гатова. «Маладосць».

[Ад лац. negativum — адмоўнае.]

негаты́ўны 1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да негатыва. Негатыўная плёнка.

негаты́ўны 2, ‑ая, ‑ае.

Адмоўны. Негатыўныя адносіны. Негатыўная ацэнка.

негацыя́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Уст. Асоба, якая вядзе аптовы гандаль пераважна за межамі сваёй краіны. Група негацыянтаў.. складалася з банкіра Леапольда Краненберга, самай багатай кішэні па гэты бок Буга, Якуба Натансона і Рупрэхта. Караткевіч.

[Фр. négociant.]

негігіені́чнасць, ‑і, ж.

Стан негігіенічнага.

негігіені́чны, ‑ая, ‑ае.

Які не адпавядае патрабаванням гігіены. Негігіенічныя ўмовы.

негліжэ́, нескл., н.

1. Лёгкае хатняе адзенне, якое носяць пераважна зранку.

2. у знач. прысл. У напаўадзетым выглядзе.

неглыбо́кі, ‑ая, ‑ае.

1. Які не мае вялікай глыбіні; мелкі. Рака тут неглыбокая і яе няцяжка будзе пераплыць. Сабаленка. Снег усюды ляжаў роўны, неглыбокі. Сачанка. Рана была неглыбокая, але ўжо забруджаная. Шамякін. // Які знаходзіцца на нязначнай глыбіні, недалёка ад паверхні. Руды неглыбокага залягання.

2. перан. Які не вызначаецца глыбінёй; негрунтоўны. Неглыбокія веды. // Павярхоўны, несур’ёзны (пра чалавека). Спадарожнікамі аказаліся неглыбокія людзі, якія на ўлонні прыроды ні разу не загаварылі аб прыродзе. «ЛіМ».

3. Нямоцны (аб пачуццях, стане і пад.). Сон быў неглыбокі. □ Дыханне неглыбокае, перарывістае, — сказаў.. Роб. Гамолка.

негр,

гл. нетры.

негро́ід,

гл. негроіды.