Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

га́маць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Есці.

гама́шы, ‑аў; адз. гамаш, ‑а, м.

Тое, што і камашы. Зайшоў мужчына, з выгляду вясковы інтэлігент — у шэрым адпрасаваным касцюме, у бліскучых гамашах і белай саламянай кепцы. Лупсякоў.

га́ма-выпрамяне́нне, ‑я, н.

Спец. Караткахвалевае электрамагнітнае выпрамяненне, якое ўзнікае пры распадах радыеактыўных ядраў, элементарных часціц пры іх ператварэннях у другія часціцы і пад.

гамбі́т, ‑у, М ‑біце, м.

Пачатак шахматнай партыі, у якой ахвяруюць пешку ці фігуру, каб атрымаць магчымасць хутчэй перайсці ў атаку. Ферзевы гамбіт.

[Фр. gambit.]

гамбі́тны, ‑ая, ‑ае.

Заснаваны на гамбіце. Гамбітная гульня.

гамбу́зія, ‑і, ж.

Дробная жывародзячая рыба, якая знішчае лічынкі малярыйнага камара.

[Ісп. gambuxia.]

гамеапа́т, ‑а, М ‑наце, м.

Урач, які лечыць сродкамі гамеапатыі.

гамеапаты́чны, ‑ая, ‑яе.

1. Які мае адносіны да гамеапатыі, заснаваны на ёй. Гамеапатычнае лячэнне. Гамеапатычнае лякарства.

2. перан. Зусім нязначны, маленькі. Гамеапатычная порцыя.

гамеапа́тыя, ‑і, ж.

Метад лячэння хваробы малымі дозамі таго лякарства, якое ў вялікіх дозах выклікае ў здаровага чалавека з’явы, падобныя на сімптомы самой хваробы.

[Ад грэч. homojos — падобны і pathos — хвароба.]

гамеры́чны, ‑ая, ‑ае.

Вялізны, незвычайных памераў або сілы.

•••

Гамерычны смех (рогат) — нястрымны, грамавы смех, падобны на той, якім, паводле «Іліяды» Гамера, смяяліся на сваіх гуляннях алімпійскія багі.