мотадрызі́на, ‑ы,
Дрызіна з рухавіком ўнутранага згарання.
мотадрызі́на, ‑ы,
Дрызіна з рухавіком ўнутранага згарання.
мотадыві́зія, ‑і,
Мотамеханізаваная дывізія.
мотакало́на, ‑ы,
Калона аўтамабіляў, матацыклаў, якія рухаюцца ў пэўным парадку; матарызаваная калона.
мотаклу́б, ‑а,
Клуб матацыклістаў.
мотакрасме́н, ‑а,
Спартсмен, які спецыялізуецца па мотакросу.
мотакро́с, ‑у,
Тое, што і мотапрабег.
мотало́дка, ‑і,
Маторная лодка.
мотамеханізава́ны, ‑ая, ‑ае.
Матарызаваны і механізаваны.
мотапатру́ль, ‑я,
Міліцэйскі патруль на матацыклах.
мотапрабе́г, ‑у,
Спартыўныя гонкі на матацыклах па перасечанай мясцовасці.