млыно́к, ‑нка, м.
1. Памянш.-ласк. да млын.
2. Прыстасаванне, машынка для размолвання якіх‑н. зярнят. Кафейны млынок.
мля́васць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан млявага. Адзінотай і пустэчай Усюды веяла з палёў, Нейкай млявасцю старэчай Аддавала ад лугоў. Колас. Хочацца адсунуцца далей ад агню і не стае сіл, бо па ўсім целе разліваецца млявасць. Асіпенка.
мляве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Разм. Рабіцца млявым (у 1 знач.).
мля́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Пазбаўлены бадзёрасці, энергіі, жывасці; вялы. Паліна Фёдараўна разгарнула раскладушку, кінула на яе падушку, прасціну, коўдру, распранула млявую Веру і паклала спаць. Паслядовіч. Графскі ляснік ляжаў млявы, як на полцы ў лазні пад венікам. Бядуля. // перан. Слабы, невыразным імглісты (пра гукі, святло і пад.). [Максім Рыгоравіч Мароз] неяк абмяк, голас з цвёрдага, густога баска ў млявы тэнар перарабіўся. Лобан. Агледзець асобныя дэталі дапамагала млявае святло ліхтароў. Шынклер.
2. Які выклікае млявасць. Сонца над галавой, у сасонніку млявая парнасць. Навуменка. З агародчыка тугімі, густымі хвалямі ўліваўся млявы пах бэзу. Скрыган.
3. Павольны; стомлена-пяшчотны. Дзяўчына — што гэты летні дзень у лесе, млявая і чароўная. Шамякін.
мнага... (гл. многа...).
Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «многа...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: мнагалюдны, мнагаструнны, мнагабор’е.
мнагаа́тамны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які складаецца з вялікай колькасці атамаў.
мнагабо́жжа, ‑а, н.
Форма рэлігійнага веравызнання, якая прызнае існаванне многіх багоў; політэізм.
мнагабо́рац, ‑рца, м.
Спартсмен, які ўдзельнічае ў мнагабор’і.
мнагабо́р’е, ‑я, н.
Спец. Комплекс фізічных практыкаванняў аднаго або некалькіх відаў спорту; спартыўныя спаборніцтвы па гэтых практыкаваннях. Гадоў трыццаць таму назад мнагабор’е лічылася надзвычай складаным відам спаборніцтваў. Шыцік.
мнагава́та, прысл.
Даволі многа; больш, чым патрэбна. Ніне не хацелася хваліцца сваімі адзнакамі: мнагавата троек. Нядзведскі.