Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

мнагавёрсты, ‑ая, ‑ае.

Які цягнецца на многа вёрст. Беларусь ты мнагавёрстая, Як ты люба дзетвары! Астрэйка.

мнагаво́ддзе, ‑я, н.

1. Перыяд, калі ў рэках, вадаёмах бывае вады больш, чым звычайна.

2. Празмерная колькасць вады, вільгаці.

мнагаво́днасць, ‑і, ж.

Уласцівасць мнагаводнага; багацце вады, вільгаці. Амазонка — першая рака па мнагаводнасці.

мнагаво́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае многа вады; паўнаводны (пра рэкі, вадаёмы). Быстры мнагаводны Нёман не захапляў доктара-рыбалова. Васілевіч.

2. Багаты вадой, вільгаццю; які добра арашаецца. Мнагаводны край.

мнагаво́пытны, ‑ая, ‑ае.

Які мае вялікі вопыт. Мнагавопытны гаспадарнік.

мнагагра́ннасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і якасць мнагаграннага. Мнагаграннасць крышталю. Мнагаграннасць таленту.

мнагагра́ннік, ‑а, м.

У матэматыцы — геаметрычнае цела, абмежаванае з усіх бакоў плоскімі многавугольнікамі.

мнагагра́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае некалькі граней. Мнагагранны вугал.

2. перан. Які ахоплівае розныя бакі чаго‑н.; рознабаковы. Як дасканалы твор мастацтва паэма «Сымон-музыка» мнагагранная ў сваім змесце. Перкін.

мнагадзе́тнасць, ‑і, ж.

Наяўнасць у бацькоў вялікай колькасці дзяцей. Дапамога па мнагадзетнасці.

мнагадзе́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае многа дзяцей. Мнагадзетная маці. Мнагадзетная сям’я.