Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

беспаспяхо́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць беспаспяховага.

беспаспяхо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які не прыносіць поспеху, не дасягае пэўнай мэты; дарэмны. Яшчэ ў школе механізацыі я чуў пра беспаспяховае заляцанне брата да бойкай Клавы. Даніленка.

беспасрэ́дны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і непасрэдны.

беспато́льны, ‑ая, ‑ае.

Неспагадлівы, неспачувальны; няўцешны. Тое, што ў мяне паявіўся голас, было часовай радасцю ў беспатольным жыцці. Сабаленка.

беспатэ́нтны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае патэнту, пасведчання на права гандлю. Беспатэнтны гандаль.

бесперабо́йнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць бесперабойнага; адсутнасць перабояў у чым‑н. Бесперабойнасць работы рухавіка.

бесперабо́йны, ‑ая, ‑ае.

Які адбываецца без перабояў, без затрымак; бесперапынны. Бесперабойная работа, сувязь.

беспераме́нны, ‑ая, ‑ае.

Які адбываецца без усякіх змен.

бесперапы́нку, прысл.

Не робячы перапынкаў, не спыняючыся. Праз халодную маску на твары.. білася адна рыса — адлюстраванне таго, што.. [Стафанковіча] бесперапынку пілуе нейкая думка, нейкі клопат. Чорны.

бесперапы́ннасць, ‑і, ж.

Уласцівасць бесперапыннага. Бесперапыннасць работы.