руберо́йд, ‑у,
Матэрыял для пакрыцця даху або для ізаляцыі, зроблены з кардону, прамочанага спецыяльным саставам.
[Ад лац. ruber — чырвоны і грэч. éidos — выгляд.]
руберо́йд, ‑у,
Матэрыял для пакрыцця даху або для ізаляцыі, зроблены з кардону, прамочанага спецыяльным саставам.
[Ад лац. ruber — чырвоны і грэч. éidos — выгляд.]
руберо́йдавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да руберойду.
руберо́йдны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і руберойдавы.
рубе́ц 1, ‑бца,
1. Падоўжнае паглыбленне, зробленае чым‑н. на гладкай паверхні.
2. След на целе пасля зажыўшай раны або ад пабояў.
3. Шво, якое атрымліваецца пры сшыванні двух кавалкаў тканіны, скуры і пад.
4.
•••
рубе́ц 2, ‑бца,
Самы вялікі аддзел (частка) страўніка жвачных жывёл.
рубі́дыевы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рубідыю.
рубі́дый, ‑ю,
Хімічны элемент, мяккі метал срабрыста-белага колеру, падобны па сваіх уласцівасцях на калій і натрый.
[Ад лац. rubidus — чырванаваты.]
рубіко́н, ‑а,
Пра мяжу, рубеж чаго‑н., перашкоду, якія цяжка пераадолець.
•••
[Ад старажытнай назвы ракі Рубікон, якую перайшоў Юлій Цэзар супраць волі сената і гэтым самым пачаў грамадзянскую вайну.]
рубі́ла, ‑а,
Прылада працы першабытнага чалавека з каменя міндалепадобнай формы, патоўшчанага і закругленага ў аснове, завостранага на канцы.
рубі́льнік, ‑а,
Ручны выключальнік якіх‑н. электрычных установак.
рубі́н, ‑у,
Каштоўны камень чырвонага колеру.