Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

неаба́члівы, ‑ая, ‑ае.

1. Які дзейнічае неразважліва, не думае аб выніках. Аўтар часам бывае неабачлівы, калі.. раптам адмаўляецца ад катэгарычнасці ранейшых сцвярджэнняў. «Полымя». // Пазбаўлены абачлівасці; неасцярожны, неабдуманы. Неабачлівы ўчынак. □ Лёгка было аступіцца, паляцець у бездань. Але нешта ўсё-такі ўтрымала хлопца ад неабачлівага кроку. Сабаленка.

2. Няўважлівы, нячулы. Неабачлівыя адносіны.

неабве́ржнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць неабвержнага.

неабве́ржны, ‑ая, ‑ае.

Такі, які немагчыма абвергнуць; бясспрэчны. Неабвержныя факты пераканаўча сведчаць аб тым, што ў нас сапраўды шырока прыцягнуты жанчыны да кіравання дзяржавай. Лушчыцкі. Тэзісы абароны былі няўмольныя і неабвержныя. Машара. Наш час — суровая і неабвержная рэальнасць. Савіцкі.

неабвярга́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць неабвяргальнага.

неабвярга́льны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і неабвержны. Экспедыцыя павінна была быць неабвяргальным доказам яго, Гунава, вопыту і ўмельства. Самуйлёнак.

неабгрунтава́насць, ‑і, ж.

Уласцівасць неабгрунтаванага. Неабгрунтаванасць дамаганняў.

неабгрунтава́ны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае дастатковага абгрунтавання, неабходных падстаў, доказаў. Неабгрунтаваная заява. Неабгрунтаваныя падазрэнні. □ Мініч стаяў задаволены і горды. Вучням стала няёмка за пусты і неабгрунтаваны смех са свайго таварыша. Колас.

неабду́манасць, ‑і, ж.

Уласцівасць неабдуманага.

неабду́маны, ‑ая, ‑ае.

Зроблены, прыняты без абдумвання. Неабдуманы ўчынак. Неабдуманае рашэнне. □ Кашын ужо яўна выклікаў гаспадароў на неабдуманае слова, на скандал. Карпаў.

неабды́мнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць неабдымнага.