Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

брусо́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да бруска. Брусочны камень.

бру́ссе, ‑я, н., зб.

Брусы. Жаўцеюць высокія сцірты дошак, брусся, апілаваных плашчакоў. Бялевіч.

бру́ствер, ‑а, м.

Земляны насып, вал на знадворным баку акопа, траншэі, прызначаны для аховы байцоў і гармат ад варожага агню. На брустверы акопа, у траншэях раслі маладыя бярозкі і асіны. Шамякін. Не паспеў Мігун азірнуцца, як ужо на брустверы апынулася першае аддзяленне. Алешка.

[Ням. Brustwehr.]

брусча́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

1. зб. Брускі з каменю, дубу для брукавання вуліц, дарог і пад. Мінуўшы горад Тчэў, выязджаем на шырокую, вымашчаную брусчаткай шашу. Брыль.

2. Разм. Брук з такіх брускоў. За.. [камбатам], грукочучы ботамі па брусчатцы, рынуліся ўсе. Карпюк.

брусча́ты, ‑ая, ‑ае.

Які мае форму бруска (у 1 знач.).

бру́та, нескл. прым. і прысл.

Валавы, агульны; разам з упакоўкай (пра вагу тавару); проціл. нета. Цана брута.

[Іт. brutto.]

бру́ха, ‑а, н.

Разм. Тое, што і чэрава. [Вепр] па самае бруха грузнуў у дрыгве. Самуйлёнак. Сытае бруха да навукі глуха. Прыказка. / у перан. ужыв. Паўзуць жалезным брухам танкі, Аж стогнуць сцены камяніц. Глебка.

брухано́гія, ‑іх.

Клас беспазваночных жывёл тыпу малюскаў.

бруха́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Таўстапузы, з вялікім жыватом. Шайдоб кінуў у сенцы сякеру і пайшоў у хлеў. Пагладзіў брухатую кабылу. Федасеенка. / у перан. ужыв. Далёка ў полі стаялі брухатыя самалёты — тут быў аэрадром. Пташнікаў.

бруха́ч, ‑а, м.

Разм. Тое, што і пузан; пузаты.